Бегла старожа з чыстага поля
(Добры вечар)
Як ударыла дзідай у вароты
(Добры вечар)
Ня сьпі, не ляжы, на вайну ідзі
(Добры вечар)
Ужо ж тваю дзевачку хазары ўзялі!
(Добры вечар)
Я ж тых хазароў мячом пасяку
(Добры вечар)
Я ж тую дзевачку за сябе вазьму!
(Добры вечар)