Я вам «Западноруzzистского» крынжу прынёс
Паявіліся першыя фота таго, як будзе выглядаць першы беларуска-расейскі лятак. Размова аб вытворчасьцях летакоў ішла яшчэ зь мінулага году. На днях «558-ы авіяцыйны рамонтны завод», што ў Баранавічах, апублікаваў фота будучага лятака. І тут мы бачым цікаўнасьць, бо дызайнэры лятак пафарбавалі ў колеры расейскага імпэрскага сьцяга, а мы ведаем, як любяць сымбалізм у расейскае ды й лукашэнкаўскае прапаґандзе, пры тым яшчэ й у такім важным праекце:
Лёгкі турбавінтавы лятак на 19 месцаў «Асьвей» (рас. Освей) распрацоўвае Баранавіцкі авіярамонтны завод сумесна з «Уральскім заводам грамадзянскай авіяцыі». Яго зьбіраюцца выкарыстоўваць для «дзяржаўнай авіяцыі», а таксама для грамадзянскай авіяцыі й камэрцыйных перавозак.
Плянуецца, што яго цалкам будуць вырабляць у нашае краіне, а распрацоўваць — у РФ.