Грай
Недзе ля ракі, дзе не мае бродуШэрыя быкі танчуць карагоды
Ланцугі ў начы адліваюць златам
Воран там крычыць з воўкам родным братам
Палыхае там вогнішча да неба
П'юць яны віно заядаюць хлебам
Песні ім пяюць старыя цыганкі
Б'юць капытам, б'юць, а ў небе маланка!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім не трэба сонца, цемры ім багата
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе
Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары!
Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля!
(Сделанно 14го Апреля, когда начали доходить новости о войне с железными дорогами Белоруси)